У магілёўскім гаражы загінула маладая пара
26.03.2019 12:18
—
Разное
|
СК Трагічны выпадак са смерцю двух чалавек адбыўся ў Магілёве, Целы 29-гадовага мужчыны і 27-гадовай жанчыны знайшлі ўвечары 22 сакавіка ў аўтамабілі ў гаражы па вуліцы Сіманава. Прыкметаў гвалтоўнай смерці не было. Ключ у аўтамабілі знаходзіўся ў замку запальвання, паліва ў баку не было. Следчыя называюць асноўнай версіяй смерці атручванне чадным газам. Падчас праверкі эксперты высветляць дакладную прычыну і час смерці маладых людзей. Абставіны здарэння высвятляюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СК Трагічны выпадак са смерцю двух чалавек адбыўся ў Магілёве, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Следчы камітэт. Целы 29-гадовага мужчыны і 27-гадовай жанчыны...
|
|