6-гадовы хлопчык у Лідзе атрымаў чэрапна-мазгавую траўму на спартовай пляцоўцы. 21.by

6-гадовы хлопчык у Лідзе атрымаў чэрапна-мазгавую траўму на спартовай пляцоўцы

27.03.2019 19:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


sk.gov.by

У Лідзе Следчы камітэт праводзіць праверку па факце траўмавання малалетняга дзіцяці.

Здарэнне адбылося ўвечары 24 сакавіка, паведамляецца на сайце ведамства. Хлопчык быў на спецыялізаванай спартыўнай пляцоўцы без нагляду дарослых. Ён залез на трамплін для скачкоў з роварам, не ўтрымаў раўнавагу і зваліўся, стукнуўшыся галавой аб драўлянае пакрыццё.

Зранку 25 сакавіка яго даставілі ў лідскую лякарню з цяжкой чэрапна-мазгавой траўмай. Пасля аказання спецыялізаванай дапамогі хлопчыка перавялі ў лякарню Гродна.

Следчыя высветлілі, што спартовая пляцоўка абсталяваная належным чынам, цэласнасць канструкцый не парушаная. Да падзення прывяла неасцярожнасць дзіцяці: ён палез на трамплін, не прызначаны для забаў дзяцей яго ўзросту. Хлопчык выхоўваецца ў паспяховай сям'і. Характарызуецца станоўча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sk.gov.by У Лідзе Следчы камітэт праводзіць праверку па факце траўмавання малалетняга дзіцяці. Здарэнне адбылося ўвечары 24 сакавіка, паведамляецца на сайце...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика