Депутат областного Совета депутатов Владимир Матвеев посетил Миорщину. 21.by

Депутат областного Совета депутатов Владимир Матвеев посетил Миорщину

01.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 На падыходзе да Завуццеўскай школы дэпутат абласнога Савета дэпутатаў па Міёрскай выбарчай акрузе № 15, генеральны дырэктар “Віцебскаблдарбуда” Уладзімір МАЦВЕЕЎ зразумеў, што адна з мясцовых праблем — пад’язная дарога.

Да канца вуліцы няма асфальтавага пакрыцця, у дождж і сезон разводдзя тут гразь. Мясцовыя жыхары звыкліся і ўспрымаюць як абавязковую частку пейзажу. Пра гэта ў педкалектыве расказалі госцю, заадно паскардзіліся на перабоі з водазабеспячэннем. На момант сустрэчы ў чарговы раз са школьных кранаў нават не капнула.

Настаўнікі — сацыяльна абароненая катэгорыя працоўных. Задаволены, што стабільна ў тэрмін атрымліваюць заробак. Аднак у будучыню глядзяць з песімізмам, перш за ўсё з-за дэмаграфічнага крызісу. У Завуццеўскай школе 43 вучні і 10 выхаванцаў садка. І перспектывы няма. Насельніцтва скарачаецца, нараджальнасць нізкая, новымі жыхарамі тэрыторыя не асвойваецца. Нешматлікая моладзь, атрымаўшы дыплом аб адукацыі, стараецца застацца ў горадзе. Там, у адрозненне ад роднай вёскі, ёсць выбар працоўных месц з нармальным заробкам, можна адпачыць і культурна правесці час. У мегаполісе жыццё кіпіць, толькі жылля на ўсіх не хапае, яно дарагое. Тым часам у сельскай мясцовасці дамы пустуюць.

  
Як заўважыў Уладзімір Сямёнавіч, праблема вымірання вёсак стаіць не толькі ў нашай краіне. Перанасельніцтва буйных гарадоў таксама адна з найважнейшых у свеце. Каб жыла сельская мясцовасць, прапанаваў развіваць на яе тэрыторыі прадпрымальніцтва. На нядаўняй сесіі раённага Савета адзначалася, што на Міёршчыне асаблівай актыўнасці пачынаць сваю справу не назіраецца. Людзі прывыклі разлічваць на заробак і падсобную гаспадарку. Мала дасведчаны пра вядзенне бізнесу. У той час Дэкрэт №6 адчыніў усе дзверы, прадугледзеў льготы. На думку дэпутата, разам з базавымі ведамі ў школе трэба прывіваць звычку шмат і добрасумленна працаваць, вучыцца самазабеспячэнню.

  
Гэтыя якасці настаўнік працоўнага навучання Завуццеўскай школы выхоўвае ў вучняў на працягу 26 гадоў. І ў вольны час майстар на ўсе рукі без работы не сядзіць. Выразна бачыць сваю пасляшкольную перспектыву: плануе пашырыць вытворчасць мёду з уласнага пчальніка. Цікавіцца, як займаюцца пчалярствам у суседніх дзяржавах. Гэта хутчэй хобі, чым справа жыцця, а ёй стала менавіта педагагічная дзейнасць у роднай школе. На той час, калі прымаў рашэнне застацца на малой радзіме, тут было ўсё: нават Дом культуры. Жыццё мянялася на вачах: развівалася, ішло на спад. Надзею падаваў аграгарадок, будавалі, рамантавалі. Умацоўвалася гаспадарка. І цяпер сеюць, разважае педагог, а толку мала. На яго думку, калі б у сельгаспрадпрыемствах працавалі не проста выканаўцы даручэнняў, а сапраўдныя гаспадары, якія бяруць на сябе вялікую адказнасць адстойваць кожны рубель, негатыўных з’яў на сяле было б куды менш. Асноўная праблема ў людзях.

  
— Дайце мне, вясковаму жыхару, пяць імпартных энерганасычаных трактараў, я забяспечу ўвесь фронт работ, — запэўніваў педагог.
Запатрабаванне адлюстроўвае хутчэй утрымальніцкую пазіцыю, чым ініцыятыўную. Бяры і рабі, заўважыў на гэты конт дэпутат абласнога Савета. Кожнаму па сіле штосьці змяніць і пачынаць трэба загадзя. Са слоў Уладзіміра Сямёнавіча, усё нядобрае на зямлі ўчыняецца з маўклівай згоды раўнадушных, па іх віне і заняпад у сельскай мясцовасці.

  
У завуццеўскім педкалектыве не лічаць сябе абыякавымі. Не патрабавалі нейкіх асаблівых прывілеяў, за сваю мясцовасць хварэлі. Рабоце аддаваліся напоўніцу, з вучняў стараліся выхаваць дастойных людзей. За ўласнай гаспадаркай сачылі, прыдамавыя тэрыторыі ў парадку трымалі, шмат працавалі, каб на ўсё гэта зарабіць. Вясеннія і асеннія ўборкі ўласных надзелаў і месц грамадскага карыстання даўно сталі традыцыйнымі. Усім пасёлкам выходзяць на вуліцы. І дарогу насупраць школы рамантавалі самастойна. Умацоўвалі будаўнічым смеццем ад разабранага клуба. Аднак на ўсю адлегласць яго не хапіла, таму і просяць дапамогі.

  
БурНая дыскусія на жыццёвыя тэмы завяршылася на аптымістычнай ноце. Школьныя сцены, дэкарыраваныя яркімі фарбамі, не толькі супакойваюць, але і падсвядома прымушаюць бачыць усё радасным і рознакаляровым. На развітанне пажаданне педагогам, каб у апусцелых хатах з’яўляліся людзі, звінеў дзіцячы смех, наваколле абуджалі пеўні і нарэшце палепшыўся стан злашчаснай дарогі. Насупраць Завуццеўскай адукацыйнай установы гразь, а ў калідорах і класах ідэальная чысціня. Вось і наглядны прыклад неабыякавасці. 

Фота аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 На падыходзе да Завуццеўскай школы дэпутат абласнога Савета дэпутатаў па Міёрскай выбарчай акрузе № 15, генеральны дырэктар “Віцебскаблдарбуда” Уладзімір...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика