Юныя карэліцкія разумнікі і разумніцы стварылі бусліную карту райцэнтра і прапанавалі танны варыянт будаўніцтва (фота). 21.by

Юныя карэліцкія разумнікі і разумніцы стварылі бусліную карту райцэнтра і прапанавалі танны варыянт будаўніцтва (фота)

01.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Карэліцкія дзеці правялі вясновыя канікулы з карысцю і плёнам. Нашы школьнікі ў трынаццаты раз здзівілі сваімі працамі на вучэбна-даследчай канферэнцыі “Шлях да пазнання”.



Прадэманстраваць свае навуковыя здольнасці 42 прадстаўнікі школ з усяго раёна змаглі на шасці секцыях: “Англійская мова”, “Філалогія”, “Гісторыя і краязнаўства”, “Хімія, біялогія, матэматыка, інфарматыка, фізіка” і “Пачатковыя класы №1 і №2”.

Як адзначыла загадчык Карэліцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Алена Сянько, юныя ўдзельнікі канферэнцыі разам з настаўнікамі добра папрацавалі, нездарма журы вызначыла шэраг перспектыўных даследаванняў, але ўсім варта звярнуць ўвагу і на агучаныя заўвагі, каб вынікі былі больш грунтоўнымі.

Дыпломы І ступені атрымалі — Рэната Мясніковіч (ДУА “Варанчанская базавая школа”), Вераніка Кот (ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы”), навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы” Аляксей Горбік, Аляксандр Петрушэўскі, Аляксей Клімаш; ІІ ступені – Аляксандра Полагава (ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа”), Дар’я Кузьміч (ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы”), Мікіта Гуцько (ДУА “Красненскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”), Цімафей Рудзько і Максім Уласевіч з ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы”, Лізавета Русан і Вадзім Слюнкін з ДУА “Турэцкі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”; ІІІ ступені – Ксенія Матышчык (ДУА “Лукская сярэдняя школа”), Аляксандр Коцік (ДУА “Баранавіцкая сярэдняя школа”), Надзея Ражко (ДУА “Красненскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”), прадстаўнікі ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір” Вікторыя Лазарава, Аліна Каральчук, Марат Сачук.













Пасля ўзнагароджання і гучных апладысментаў пераможцы канферэнцыі расказалі пра свае навуковыя інтарэсы.

Васьмікласнікі Аляксандр Петрушэўскі і Аляксей Клімаш разам з настаўніцай Ларысай Буляк вырашылі зрабіць прарыў ў экалагічным і танным будаўніцтве і яскрава прадэманстравалі ўнікальныя здольнасці, а менавіта цеплаёмістасць, бетону. У будучым хлопцы мараць скарыстаць гэтыя веды ў праекце сваіх уласных дамоў.


Рэнату Мясніковіч з яе педагогам Вольгай Пісарык натхніла рака Нёман на даследаванне пад назвай “De Nemano patrem” у творчасці Івана Вярбіцкага” і стварэнне вобразнай каляровай палітры Карэліччыны.


Самы маленькі з суразмоўцаў – вучань трэцяга класа Аляксей Горбік – пад кіраўніцтвам Марыі Хіневіч здзівіў журы працай “Пад белымі крыламі”. Галоўнымі яе героямі сталі буслы. У пошуках глыбокіх адказаў хлопчык з настаўніцай пісалі ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, “Ахову птушак Бацькаўшчыны”, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У выніку карэліцкія даследвальнікі з дапамогай фактаў падкрэслілі асаблівую сувязь буслоў і беларусаў і нават зрабілі бусліную карту райцэнтра. Яшчэ па іх просьбе работнікі РУП ЖКГ добраўпарадкавалі гняздо птушак на плошчы 17 Верасня ў Карэлічах. І, як прызнаўся Аляксей, яго самае вялікае жаданне зараз хутчэй пабачыць вяртанне сюды буслоў. А мы ўсе чакаем ад таленавітых карэліцкіх дзяцей новых цікавых праектаў і вялікіх дасягненняў.


Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэліцкія дзеці правялі вясновыя канікулы з карысцю і плёнам. Нашы школьнікі ў трынаццаты раз здзівілі сваімі працамі на вучэбна-даследчай канферэнцыі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика