Чым «грашаць» уладальнікі смаргонскіх крамаў?
01.04.2019
—
Разное
|
“Мы не збіраемся, каб прыцягваць уладальнікаў гандлёвых аб’ектаў да адказнасці і зачыняць магазіны. Мы дапамагаем зрабіць работу гандлёвых прадпрыемстваў больш эфектыўнай і сочым, каб пакупнікі атрымлівалі якасны тавар”, - зазначыла на пасяджэнні рабочай групы па кантролі за станам спажывецкага рынку намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака.
На пасяджэнні прысутнічалі галоўны санітарны ўрач Смаргонскага раёна Марына Турэйка, начальнік упраўлення эканомікі, гандлю і паслуг райвыканкама Ірына Галдыцкая і начальнік аддзела гандлю, паслуг і рэкламнай дейнасці ўпраўлення эканомікі, гандлю і паслуг Валянціна Галяк, а таксама прадстаўнікі гандлёвых аб’ектаў, на якіх рабочая група выявіла парушэнні ў студзені-лютым гэтага года. Чатыры бутэлькі піва, у якіх скончыўся тэрмін прыдатнасці, выявілі ў магазіне “По пути”. Аднак такое парушэнне работнікі дапусцілі ўпершыню, таму было проста вынесена папярэджанне. Затое ў магазіне “Тортов” парушэнні былі выяўлены не ўпершыню, хоць ён толькі ў студзені пачаў сваю працу. Некаторыя тавары былі без маркіроўкі, адсутнічаў асартыментны пералік. Адзначыўшы несумненныя плюсы ў рабоце гэтай гандлёвай кропкі, спецыялісты далі ўладальнікам шэраг парадаў, якія дапамогуць ім замацавацца на смаргонскім рынку. Дапрацаваць асартыментны пералік і ліквідаваць недахопы (як, напрыклад, адсутнасць цэннікаў на некаторыя тавары) параілі арганізацыі “БелЛеонТорг”, якой належаць магазіны “Галіна” ў Ракаўцах і “Благодарю” ў Смаргоні. У магазіне “Нарасхват”не хапала тавараў беларускай вытворчасці, на абутку, які знаходзіўся ў продажы, не было інфармацыі на рускай мове, хоць пакупнік павінен ведаць, дзе і кім была выраблена прадукцыя, хто пастаўшчык. А вось адсутнасць плацежнага тэрмінала ў магазіне “ЗимаЛето” адбілася перш за ўсё на выручцы. Пакупнікі прывыклі да зручнага спосабу аплаты, таму проста адмаўляліся ад рэчаў, якія хацелі набыць. Як і ў магазіне “Нарасхват”, тут адсутнічалі беларускія тавары. Аператыўна ліквідаваць парушэнні абяцалі работнікі магазінаў сеткі “Еўраопт”. У гандлёвай кропцы па завулку Камсамольскім былі выяўлены тавары, у якіх скончыўся тэрмін прыдатнасці, і няякасная гародніна. А ў гіпермаркеце па вуліцы Якуба Коласа – недахоп тавараў, пазначаных у асартыментным пераліку. Упершыню на пасяджэнне запрасілі ўладальніцу магазіна “Дар’я”, што па вуліцы Юбілейнай. Дагэтуль парушэнняў там не знаходзілі, а цяпер выявілі адразу некалькі тавараў, у якіх скончыўся тэрмін рэалізацыі. Сярод іх – мыйныя сродкі і касметыка. Былі пытанні і да магазінаў райспажыўтаварыства – “Колосок” і “Мясная лавка”. На некаторых таварах адсутнічала маркіроўка, а таксама ў гандлёвых залах былі прадукты, у якіх скончыўся тэрмін прыдатнасці. Віялета ВОЙТКА. Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Мы не збіраемся, каб прыцягваць уладальнікаў гандлёвых аб’ектаў да адказнасці і зачыняць магазіны. Мы дапамагаем зрабіць работу гандлёвых прадпрыемстваў больш...
|
|