Правнуки Марка Костенко помнят подвиг предка. 21.by

Правнуки Марка Костенко помнят подвиг предка

02.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праўнукі Марка Касценка, якія вучацца ў Бяседавіцкім ВПК, добра ведаюць гісторыю жыцця свайго прадзеда, які ваяваў у час Вялікай Айчыннай вайны. Гэту гісторыю ім распавядала іх бабуля. Самыя маленькія праўнукі яшчэ ходзяць у дзіцячы садок, а старэйшыя – у школу. Сафія Шлагава вучыцца ў 2 класе, яе родны брат Іван – у 5-ым, з ім жа і іх стрыечны брат Уладзімір Цвяткоў. Пры сустрэчы кожны з іх наперабой расказваў гісторыю жыцця прадзеда. Вучні ў адзін голас адказалі: «Нам вельмі цікава гісторыя жыцця прадзеда. Ведаць гісторыю краіны павінен кожны, асабліва цікава яе вывучаць, калі яна датычыцца і тваей сям’і. Калі нехта пачне шукаць звесткі пра сваіх продкаў, напэўна, у кожнага знойдуцца непаўторныя гісторыі сваякоў, а можа нават знакамітыя дзеячы ці апынецца, што ты нашчадак знатнага роду».
Іван Шлагаў нават прымаў удзел у конкурсе эпісталярнага жанру ў часопісе «Юны ратавальнік», куды і дасылаў ліст з гісторыяй пра свайго прадзеда Марка Касценка.
Нарадзіўся Марк Іванавіч у весцы Бяседавічы. У Савецка-фінскай вайне ў 1939 годзе быў цяжка паранены. Снайпер прастраліў яму шчаку і выбіў зубы. Пасля гэтага ён доўга не гаварыў і ледзь ачуняў. Таксама Марк Іванавіч прымаў удзел і ў Вялікай Айчыннай вайне, на пачатку якой адразу трапіў у палон з аднавяскоўцамі. Яму пашанцавала: ен змог уратавацца і збег з цягніка, які вез іх у Германію. Прайшоўшы нялегкі шлях да дому, адразу далучыўся да партызан, а пасля вызвалення Хоцімска трапіў на фронт, дзе быў кулямётчыкам. За гэты час Марк Касценка атрымаў шмат узнагарод: Ордэн Славы, Ордэн Чырвонай Зоркі і Медаль «За адвагу», але нажаль гэтыя ўзнагароды не давялося ўбачыць яго праўнукам, бо іх даўно выкралі з дому рабаўнікі.
Галоўным застаецца тое, што нашчадкі з вуснаў у вусны перадаюць гісторыю свайго продка, які пакінуў след у гісторыі сваёй краіны. Сення амаль кожны другі жыхар ведае толькі сваіх бацькоў ды дзядоў, нават не кожны ведае як звалі яго прадзеда і тым менш ведае гісторыю сваей сям’і. А можа сапраўды ў кожнага з нас у раду быў адметны чалавек, якім можна ганарыцца. На самой справе не толькі гэта важна. Важна ведаць свае карані. Прыемна адчуваць, што такія маленькія дзеці так добра ведаюць гісторыю сваей сям’і.
Эльміра Карпава.
На здымку: злева направа – Іван Шлагаў, Сафія Шлагава, Уладзімір Цвяткоў.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўнукі Марка Касценка, якія вучацца ў Бяседавіцкім ВПК, добра ведаюць гісторыю жыцця свайго прадзеда, які ваяваў у час Вялікай Айчыннай вайны. Гэту гісторыю ім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика