На гарадскіх вуліцах і вясковых тэрыторыях ідзе месячнік добраўпарадкавання. 21.by

На гарадскіх вуліцах і вясковых тэрыторыях ідзе месячнік добраўпарадкавання

03.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Месячнік па навядзенні парадку на зямлі набывае ў раёне размах. Напрыклад, работнікі УП “Нясвіжская ЖКГ” пафарбавалі кантэйнеры для збору цвёрдых бытавых адходаў  на кантэйнерных пляцоўках і лаўкі ў скверы ля гарадскога фантана. Затым узяліся за пабелку дрэў на вуліцах Ленінскай і Шымко. Пафарбавалі лаўкі  ў іншых месцах адпачынку і турнікеты на вуліцах.


Дрэвы беляць работнікі КУП “Нясвіжскі зелянбуд”

Папрыгажэлі дрэвы і на тых  участках, якія замацаваны  за КУП па аказанні паслуг “Нясвіжскі зелянбуд”. У панядзелак, апоўдні, назірала за пабелкай у скверы каля ратушы, а пасля абеду рабочыя працавалі ўжо каля раддома на вуліцы Слуцкай. На днях пачнуць абкопванне прыствольных кругоў, каб пасеяць там аксаміткі.

Наводзяць парадак і вяскоўцы. Так, работнікі канторы ААТ “Сейлавічы” працавалі каля МТФ № 3 і МТФ № 4, што ў аграгарадку Сейлавічы. Адрамантавалі агароджу, выкананую з металічнай сеткі, зграблі і  вывезлі лісце, рэшткі саломы і галінкі дрэў, што прыгнала  ветрам. Унутры памяшканняў уборкай займаліся жывёлаводы. Механізатары і работнікі майстэрняў пастараліся на сваёй вытворчай тэрыторыі. Пабялілі дрэвы, бардзюры, прыбралі смецце.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месячнік па навядзенні парадку на зямлі набывае ў раёне размах. Напрыклад, работнікі УП “Нясвіжская ЖКГ” пафарбавалі кантэйнеры для збору цвёрдых
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика