Сустрэча з пісьменнікам і творчым супрацоўнікам “Савецкага Палесся”. 21.by

Сустрэча з пісьменнікам і творчым супрацоўнікам “Савецкага Палесся”

05.04.2019 12:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

4 красавіка 2019 года ў ДУА “Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы” прайшоў вельмі цікавы беларускамоўны дзень. Паважаным госцем дашкольнай установы стаў пісьменнік Анатоль Крэйдзіч, заслужаны журналіст Беларусі, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро”, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, творчы супрацоўнік Ганцавіцкай раённай газеты “Савецкае Палессе”.



У час сустрэчы адбыўся цікавы дыялог. Анатоль Мікалаевіч распавёў работнікам ясляў-сада пра свой творчы шлях. Ён пазнаёміў са “Зборнікам прозы”, у які ўвайшлі празаічныя творы сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Глушакова і Анатоля Крэйдзіча, кнігай “Хуліган”, якая ўбачыла свет нядаўна ў серыі “Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі” ў якую ўвайшлі творы пісьменніка розных жанраў: аповесці, апавяданні, нататкі, мініяцюры. Шматаблічная кніга не толькі па форме, але і па падыходзе да асэнсавання рэчаіснасці, мастацкага адлюстравання сучаснасці і сучаснікаў.
Анатоль Мікалаевіч аказаўся цікавым суразмоўцам. Ён пазнаёміў нас са сваёй сям’ёй, з каханай жонкай, з таленавітымі і прыгожымі дочкамі і іх сем’ямі. З захапленнем пісьменнік падзяліўся сваёй шчырай адданасцю роднай зямлі, сваёй сядзібе, на якой працуе ў вольны час.
У падарунак аўтар падарыў дашкольнай установе зборнік прозы “Параненыя мары”, у якім шмат арыгінальных апавяданняў, а таксама кароткіх мініяцюр аўтара пра людзей са складанымі лёсамі. Анатоль Крэйдзіч спрабуе знайсці адказ на пытанне: для чаго жыве чалавек на гэтым свеце.
Напрыканцы сустрэчы Анатоль Мікалаевіч пакінуў запіс у летапісе ўстановы. Мы вельмі ўдзячны за добрыя словы і пажаданні калектыву ясляў-сада. Наша сустрэча надоўга застанецца ў памяці работнікаў.
Анатоль Крэйдзіч — пісьменнік, які піша дзеля таго, каб напісанае мацавала самае высокае, самае светлае, самае лепшае ў чытачах…
Гарагляд Людміла Іванаўна,
загадчык ДУА “Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы”

(Visited 3 times, 3 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 красавіка 2019 года ў ДУА “Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы” прайшоў вельмі цікавы беларускамоўны дзень. Паважаным госцем дашкольнай установы стаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика