У Вілейскім раёне кіроўца пайшоў тушыць траву і застаўся без аўтамабіля. 21.by

У Вілейскім раёне кіроўца пайшоў тушыць траву і застаўся без аўтамабіля

06.04.2019 16:57 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


peramoga.by

У Вілейскім раёне кіроўца спыніўся, каб патушыць сухую траву на беразе Вяллі і застаўся без аўтамабіля. Пра гэтае здарэнне піша раённая газета “Шлях перамогі”.

4 красавіка у МНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне травы паміж вёскамі Асіповічы і Мядзведзіна. Калі выратавальнікі прыбылі на месца, то пабачылі, што апроч травы гарыць таксама аўтамабіль Opel Sinistra. Пажарныя збілі агонь, але машына выгарэла ўшчэнт і аднаўленню не падлягае.

Пазней высветлілася, што кіроўца ехаў па дарозе і заўважыў дым ля ракі. Ён зразумеў, што гэта пажар і таму паспрабаваў самастойна яго патушыць. Пакінуў машыну на бяспечнай адлегласці і пайшоў дадому па вядро і лапату, бо жыў паблізу. Калі ж вярнуўся, агонь дабраўся і да аўтамабіля.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
peramoga.by У Вілейскім раёне кіроўца спыніўся, каб патушыць сухую траву на беразе Вяллі і застаўся без аўтамабіля. Пра гэтае здарэнне піша раённая газета “Шлях...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика