Кіроўца МНС разам з жонкай выратаваў на пажары 5 чалавек. 21.by

Кіроўца МНС разам з жонкай выратаваў на пажары 5 чалавек

07.04.2019 18:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


МНС

Сяржант унутранай службы МНС Арцём Калімулін і яго жонка выратавалі сям'ю з палаючага дома,  паведамляе прэс-служба ведамства.

Здарэнне адбылося  6 красавіка ў Сенненскім раёне ў вёсцы Ског. Работнік МНС ехаў міма і пабачыў, што гарыць дом. Ён загадаў жонцы выклікаць выратавальнікаў, а сам з дапамогай шанцавага інструмента адамкнуў зачыненыя знутры дзверы і трапіў у палаючы дом.

Там ужо гарэлі сцены і столь. У калідоры Арцём Калімулін знайшоў хлопчыка, якога вынес, абгарнуўшы адзеннем. Вярнуцца ў дом і абследаваць яго зноў ужо не змог, бо памяшканне ахапіў агонь.

Тады выратавальнік разам з жонкай стаў грукаць у вокны і пабачыў у пакоі гаспадароў. Дарослыя адкрылі акно і перадалі праз яго работніку МНС 11-месячную дачку і сямігадовага пляменніка. Затым праз акно выбраліся самі.

Сяржант Арцём Калімулін служыць у МНС адзін год і працуе кіроўцам у пажарным аварыйна-выратавальным посце №13 Сенненскага раёна. Дзякуючы яго прафесійным дзеянням засталіся жывыя пяць чалавек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МНС Сяржант унутранай службы МНС Арцём Калімулін і яго жонка выратавалі сям'ю з палаючага дома,  паведамляе прэс-служба ведамства. Здарэнне адбылося  6 красавіка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика