«Секс у вялікім горадзе» па-беларуску ўжо даступны для прагляду
08.04.2019 12:54
—
Разное
|
5 красавіка ў кінатэатры velcom cinema адбылася закрытая прэм’ера культавага серыяла «Секс у вялікім горадзе» на беларускай мове. У гэты ж дзень карыстальнікам відэасервісу VOKA Галоўнымі героямі вечарынкі ў стылі Манхэттэн сталі новыя галасы легендарнага серыяла. У першым эпізодзе Кэры загаварыла на беларускай мове дзякуючы Таццяне Гладкай; голасам Алены Ледаховіч ад гэтага часу размаўляе Саманта; Міранду агучыла Алеся Ляўковіч, Шарлоту – Ганна Ліпай. Над вобразам Містэра Біга ў студыі працаваў Аляксандр Крапіневіч, а Стэнфард перайшоў на беларускую мову дзякуючы Андрэю Ляшчынскаму. Новыя галасы для героеў серыяла каманда VOKA шукала на грандыёзным кастынгу, прыняць удзел у якім вырашылі больш за 400 чалавек. Дарэчы, паспрабаваць сябе ў агучванні любімых персанажаў хацелі не толькі жыхары Беларусі: частка заявак прыйшла з Польшчы, Францыі, Германіі, Англіі і іншых краін. У выніку ў студыю гуказапісу на асабовае праслухоўванне запрасілі 50 чалавек, сярод якіх і вызначыліся імёны ўдзельнікаў агучкі. Для кожнага з шасці пераможцаў кастынгу работа над агучваннем серыяла стала дэбютнай. «Праект па падрыхтоўцы беларускай агучкі любімага многімі серыяла атрымаў вялікі рэзананс. Яго рэалізацыя стала магчымай дзякуючы партнёрству з «Амедыятэкай» і нашаму ўласнаму досведу ў агучцы фільмаў на беларускую мову для раздзела CINEVOKA. Спадзяёмся, новае гучанне культавага серыяла стане свайго кшталту святам для ўсіх яго прыхільнікаў і карыстальнікаў відэасервісу», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па лічбавых платформах і кантэнце кампаніі velcom Антон Бладзік. Першыя тры эпізоды серыяла ўжо даступны на платформе. Знайсці іх можна ў беларускамоўным раздзеле Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 красавіка ў кінатэатры velcom cinema адбылася закрытая прэм’ера культавага серыяла «Секс у вялікім горадзе» на беларускай мове. |
|