Сяўба збожжавых у КСУП “Чырвоны баец” на фінішы, на чарзе — зернебабовыя. 21.by

Сяўба збожжавых у КСУП “Чырвоны баец” на фінішы, на чарзе — зернебабовыя

10.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Актыўнымі тэмпамі вядуць веснавыя палявыя работы земляробы КСУП “Чырвоны баец”.

Як нам расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Лянкевіч, яравы клін запланаваны на 547 га. На завяршальнай стадыі сяўба ячменю: культурай засеяна 270 га з 300 планавых. Пасля гэтага сейбіт Аляксандр Макаронак, які працуе на МТЗ-3022 з пасяўным агрэгатам АДПП-6 “пераключыцца” на сяўбу зернебабовых, якія ў структуры пасяўных плошчаў зоймуць 247 га.

Старанна працуюць механізатары і на іншых відах работ. Дзмітрый Аляксееў заняты на ворыве пад яравую сяўбу, ён заараў каля 200 га. Рыхтуе глебу з дапамогай культыватара КПС-6 Павел Букаты. На ўнясенні мінеральных угнаенняў задзейнічаны Віктар Аляксееў, Сцяпан Галачоў, а таксама Уладзімір Бяляўскі, які накираваны на дапамогу ад філіяла “Кіраўскі райпаліўзбыт”.

Пад будучую сяўбу кукурузы ўносіцца арганіка. На гэтым участку работ заняты механізатары Аляксандр Сіндараў і Аляксандр Масюковіч. Загружае ўнаеннямі прычэпы іх трактароў на “Амкадоры” Сяргей Барадзін.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актыўнымі тэмпамі вядуць веснавыя палявыя работы земляробы КСУП “Чырвоны баец”. Як нам расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Лянкевіч, яравы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика