Па Магілёве бегаў п’яны электраманцёр з макетам аўтамата і імітаваў стральбу
10.04.2019 13:34
—
Разное
|
![]() Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com Па Магілёве бегаў п’яны электраманцёр з макетам аўтамата Калашнікава і імітаваў стральбу. Пра гэтае здарэнне, якое адбылося 31 сакавіка, прэс-служба міліцыі Магілёўскай вобласці. Малады чалавек вяртаўся з вечарынкі і быў п’яны. Ён адкрыта скраў у ціры макет аўтамата, які каштуе амаль 40 рублёў. Хлопец “дурэў”, вырашыў пабегаць па горадзе і папалохаць людзей. Зразумела, што прахожыя разбягаліся ў розныя бакі, калі бачылі “аўтаматчыка”. Некаторыя спрабавалі спыніць электраманцёра, але няўдала. Цяпер 18-гадоваму хлопцу пагражае крымінальная справа па двух артыкулах — замах на злачынства і рабаванне. Можа быць нават пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў. Міліцыя перадала матэрыялы ў Следчы камітэт. Адзначаецца, што раней электраманцёра затрымлівалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com Па Магілёве бегаў п’яны электраманцёр з макетам аўтамата Калашнікава і імітаваў стральбу. Пра гэтае здарэнне, якое адбылося 31... |
|