У Кастрычніцкім СДК  30 сакавіка  адбыўся раённы  конкурс эстраднай песні  “Сузор’е – 2019”, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы.

Мэтамі гэтага конкурса з’яўляюцца развіццё творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў, моладзі, далучэнне іх да лепшых узораў сучаснай эстраднай музыкі і песні; пошук і адкрыццё новых таленавітых выканаўцаў сучаснай эстраднай песні.

У  конкурсе прымалі удзел больш двадцаці пяці выканаўцаў, дуэты, вакальныя ансамблі. Канкурсанты выступалі ў чатырох узроставых  катэгорыях: ад 5 да 8 гадоў, ад 9 да 12 гадоў, ад 13 да 15 гадоў, ад 16 да 35 гадоў.

Удзельнікі  конкурса прадставілі на суд журы дзве песні прафесійных ці самадзейных аўтараў, пасля чаго былі вызначаны пераможцы ў кожнай  катэгорыі выканаўцаў, а таксама  прысуджаны спецыяльныя прызы, каштоўныя падарункі.


Так, пераможцамі сталі: Глафіра Збрына (Жажэлкаўскі СК), Сафія Пінчук (Барсукоўскі СДК), Дар’я Сяргеева (Смалявіцкі ГМЦ), Марыя Сцепанюк (Барсукоўскі СДК),  Юлія Белая (Кастрычніцкі СДК).

Конкурс стаў не толькі спаборніцтвам сярод выканаўцаў песні, але і сапраўдным святам для ўсіх жыхароў пасёлка Кастрычніцкі.

Уладзімір ГАЎРЫКАЎ, дырэктар Смалявіцкага РАМЦ.