Мінчук дасылаў былой жонцы парнаграфічныя фота, каб звярнуць увагу на сябе. 21.by

Мінчук дасылаў былой жонцы парнаграфічныя фота, каб звярнуць увагу на сябе

11.04.2019 19:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

Мінчанка звярнулася ў міліцыю і паведаміла, што яе былы муж дасылае ёй праз месенджар парнаграфічныя матэрыялы, піша прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Міліцэйская праверка выявіла, што мужчына сапраўды дасылаў былой жонцы фатаграфіі інтымнага характару.

38-гадовы мінчук патлумачыў міліцыянтам, што з былой жонкай у яго непрыязныя адносіны. Інтымныя фота ён дасылаў ёй, каб прыцягнуць увагу.

Фатаздымкі з тэлефона мужчыны былі накіраваныя на экспертызу, каб высветліць, ці з'яўляюцца яны парнаграфічнымі. Экспертыза пацвердзіла парнаграфічны характар матэрыялаў.

За выраб і распаўсюд матэрыялаў парнаграфічнага характару мінчуку можа пагражаць да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Мінчанка звярнулася ў міліцыю і паведаміла, што яе былы муж дасылае ёй праз месенджар парнаграфічныя матэрыялы, піша прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика