Зыходзяць тэрміны дзеяння дазволаў на эксплуатацыю тэхнікі, якая знаходзіцца ў асабістым карыстанні грамадзян. Таму хутка будзе праводзіцца чарговы тэхагляд трактароў і прычэпаў насельніцтва раёна. Як і ў папярэднія гады для зручнасці людзей ён арганізаваны па тэрытарыяльным прынцыпе і пройдзе ў сельсаветах па наступным графіку: 2 мая ў 16.00 – Глыбачанскі, 17.00 – Вяркудскі, 18.00 – Сарочынскі, 19 – Жарскі; 3 мая ў 16.00 – Вялікадолецкі, 17.00 – Кубліцкі, 18.00 – Ушацкі і ў 19.00 – г.п.Ушачы.
Калі вы не прывялі ў парадак сваіх “жалезных коней”, то час падрыхтавацца яшчэ ёсць. Патрабаванні да транспартных сродкаў прыватнікаў такія ж, як да тэхнікі арганізацый і прадпрыемстваў. Яны павінны быць чыстымі, мець пафарбаваны дзяржаўны знак, прыдатную да эксплуатацыі гуму колаў, спраўную тармазную сістэму, светлавыя прыборы і гукавую сігналізацыю. У трактарах неабходна мець знак аварыйнага прыпынку, вогнетушыцель, медыцынскую аптэчку. Светлавой сігналізацыяй, нумарным знакам і яго падсветкай павінен быць абсталяваны і прычэп. Уласнікі тэхнікі прад’яўляюць асабісты пашпарт, пасведчанне трактарыста-машыніста з адзнакай на права кіравання адпаведнай катэгорыяй транспартных сродкаў, тэхпашпарт, медыцынскую даведку, страхоўку і квіток аб аплаце тэхагляду: 0,3 базавыя велічыні за трактар і 0,2 – за прычэп. Сродкі неабходна пералічыць на разліковы рахунак №3BY28АКВВ36003280019300000000, г.Мінск ААТ “АСБ “Беларусбанк” БІК АКВВВY2Х, код плацяжу – 03002. Калі транспартны сродак не прайшоў тэхагляд, за кожны паўторны таксама бярэцца плата. Нагадаю, што кіраванне тэхнікай, якая не прайшла дзяржаўны тэхнічны агляд або не зарэгістравана ва ўстаноўленым парадку, з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, за якое прадугледжана папярэджанне або штраф ад 1 да 3 базавых велічынь, за паўторнае парушэнне, здзейсненае на працягу года – ад 2 да 5 базавых велічынь.
І.ПУХАЛЬСКІ, галоўны дзяржінспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання.
Зыходзяць тэрміны дзеяння дазволаў на эксплуатацыю тэхнікі, якая знаходзіцца ў асабістым карыстанні грамадзян. Таму хутка будзе праводзіцца чарговы тэхагляд...