У Рагачове дзесяцікласніца трапіла пад цягнік
18.04.2019 10:46
—
Разное
|
pixabay.com Два смяротныя выпадкі на чыгунцы адбыліся 17 красавіка ў розных мясцінах Беларусі. Пра гэта ў сацсетках паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Аляксандр Марчанка. Каля 17:30 у Рагачове на пешаходным пераходзе пад таварны цягнік трапіла 15-гадовая дзяўчына. Машыніст ужыў экстранае тармажэнне, але наезду пазбегнуць не ўдалося. Дзесяцікласніцу даставілі ў лякарню з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, спалучанай і іншымі траўмамі. Каля 21:00 яна памерла. У той самы дзень каля 18:00 на пешаходным пераходзе станцыі Ратамка пад цягнік гарадскіх ліній Мінск-Беларусь трапіў 45-гадовы мінчук. Мужчына памёр на месцы. Ад пачатку года на чыгунцы зафіксаваныя 29 няшчасных выпадкаў, пры якіх загінулі 22 чалавекі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Два смяротныя выпадкі на чыгунцы адбыліся 17 красавіка ў розных мясцінах Беларусі. Пра гэта ў сацсетках паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Аляксандр... |
|