У Хатыніцкай бібліятэцы прайшоў майстар-клас па вырабу лялек. 21.by

У Хатыніцкай бібліятэцы прайшоў майстар-клас па вырабу лялек

19.04.2019 12:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рамках праекта «Любімая справа» ў Хатыніцкай бібліятэцы дзейнічае сумесная выстава Ліліі Казак і Алы Крупеніч пад назвай «Загадкавы свет лялек».


Аснову экспазіцыі склалі некалькі дзясяткаў лялек- абрадавых, абярэгавых, гульнявых. Гэта лялькі Траўніца, Зернавушка, Папялушка, Вяснянка і інш. Усе яны выраблены народным спосабам — мотанка. Для вырабу такой дзіцячай прыгажосці выкарыстоўваецца толькі натуральныя матэрыялы: лён, бавоўна, ніткі, стужкі і многае іншае. Такая лялька можа стаць не толькі падарункам, ці элементам дэкору, а таксама і абярэгам, які прыносіць у дом шчасце і дастатак. 

Выставу дапоўнілі абрусы і ажурныя сурвэткі рознага колеру і памеру, створаныя ўмелымі рукамі Алы Крупеніч.

Акрамя таго, Лілія Казак правяла майстар-клас для дзяцей. Майстар паведаміла цікавыя звесткі з гісторыі стварэння лялек, расказала аб значэнні кожнай з іх, а пасля і ўвогуле паказала, як вырабіць ляльку на звычайнай сталовай лыжцы. З вялікім захапленнем дзеці спасцігалі сакрэты творчасці. Сваімі рукамі стваралі лялькі. У кожнага яна атрымалася  цікаўная, непаўторная.


Г.М. Вайцяховіч, бібліятэкар Хатыніцкай сельскай бібліятэкі.

(Visited 1 times, 1 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках праекта «Любімая справа» ў Хатыніцкай бібліятэцы дзейнічае сумесная выстава Ліліі Казак і Алы Крупеніч пад назвай «Загадкавы свет
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика