Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў і члены маладзёжнага парламента саджалі лес
19.04.2019
—
Разное
|
У рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу, якая пачалася 13 красавіка і прымеркавана да Года малой радзімы і 75-годдзя вызванення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, разам з работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый прынялі ўдзел і дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, члены маладзёжнага парламента Смаргоншчыны.
Як адзначыла загадчыца аддзела цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Жанна Кутко, юнакі і дзяўчаты, вучні старэйшых класаў школ горада, з вялікім жаданнем далучыліся да добрай справы, каб унесці свой уклад у развіццё нашага раёна і памнажэнне лясных багаццяў. 19 красавіка дэпутаты і юныя парламентарыі саджалі лес каля вёскі Суцькава, на колішніх сельскагаспадарчых землях, якія былі перададзены ў карыстанне Смаргонскаму доследнаму лясгасу. Плошча ўчастка складае 8,4 гектара. Летась тут быў пасаджаны лес, але ў сувязі з неспрыяльнымі пагоднымі ўмовамі прыжыліся не ўсе саджанцы. Таму сёлета было вырашана дасадзіць тут сасну, елку, бярозу. “Цяпер спадзяёмся на дождж, які дапаможа прыжыцца саджанцам,” - сказаў намеснік дырэктара Смаргонскага доследнага лясгаса, дэпутат Андрэй Пятроўскі. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу, якая пачалася 13 красавіка і прымеркавана да Года малой радзімы і 75-годдзя вызванення Беларусі ад... |
|