На выхадных магчымыя першыя навальніцы. 21.by

На выхадных магчымыя першыя навальніцы

25.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

На тэрыторыі Нясвіжскага раёна, па дадзеных  метэаролагаў, чакаецца ўстойлівае і па-сапраўднаму цёплае надвор’е, невялікія ападкі прадбачацца толькі ў панядзелак.

Сёння, 25 красавіка, на працягу дня чакаецца сонечнае надвор’е, без дажджоў. Удзень паветра прагрэецца да +17…+21 °С, ноччу — 10…13 градусаў са знакам “+”. Захаваецца па-ранейшаму моцны вецер. У чацвер ён будзе паўднёвага напрамку і складзе 6 — 8 метраў за секунду, парывы могуць дасягаць 15.

У пятніцу, 26 красавіка, чакаецца больш воблачнае надвор’е, але з праясненнямі і без ападкаў. Дзённая тэмпература дасягне 20…24 градусы цяпла, уначы — 13…16 градусаў вышэй за нуль. Вецер — паўднёва-ўсходні — 5 — 7 м/с.


У суботу спецыялісты перадаюць воблачнасць з праясненнямі, магчымы кароткачасовыя дажджы, месцамі ёсць верагоднасць навальніцы. Вецер — каля 4 — 6 м/с. Удзень — +22…+25 °С, ноччу — 12…15 — цяпла.

Перадаюць ападкі ў выглядзе дажджу на тэрыторыі раёна і ў нядзелю, 28 красавіка, з магчымай навальніцай у другой палове дня. Чакаецца пахмурнае надвор’е і паўночны вецер 3 — 6 м/с. Удзень — 16…18 градусаў са знакам “+”, уначы — +10…+12 °С.

У панядзелак дажджоў не прагназуецца, будзе воблачна з праясненнямі, дзённая тэмпература ў гэты дзень складзе 13…15 градусаў цяпла, уначы 6…8 вышэй за нуль. Ападкаў не прагназуецца. Паўднёвы вецер — 6 — 8 м/с.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыі Нясвіжскага раёна, па дадзеных  метэаролагаў, чакаецца ўстойлівае і па-сапраўднаму цёплае надвор’е, невялікія ападкі прадбачацца толькі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика