Віншаванне Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага. 21.by

Віншаванне Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага

28.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віншаванне Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага

Хрыстос Уваскрэс!

Вітаю Вас, узлюбленыя браты і сёстры!

 

Віншую ўсіх Вас са Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем – самым радасным для праваслаўных хрысціян святам! Зноў нашы сэрцы напаўняюцца пасхальным лікаваннем. Лікаваннем ад сузірання вялікага і неспасціжнага дзеяння любові Божай да чалавека!

Нават тых, хто пакінуў Госпада, Ён не пакінуў. Тых, хто ад Яго адхіліўся, абраўшы жыццё паводле сваёй волі, Ён ачысціў, прыняўшы пакуты і смерць. Тым, хто знемагаў у грахах, Ён адкрыў шлях пакаяння і духоўнага адраджэння – шлях да Вечнага жыцця. Па словах святога апостала Пятра, Гасподзь наш і Збавіцель “грахі нашы Сам узняў Целам Сваім на дрэва, каб мы, пазбавіўшыся ад грахоў, пачалі жыць праведна” (1 Пятр. 2:24).
 
Смерць за імя Хрыста і за вернасць Яго Праўдзе – гэта не паражэнне, не пройгрыш – а шлях да Ўваскрасення. Бо і шлях Самога Хрыста да Ўваскрасення ляжаў праз Крыж – гэты страшны сімвал болю і пакутаў, парадаксальна стаўшы сімвалам Любві, якая перамагла смерць. Сімвалам Пасхі, якую мы цяпер святкуем і апяваем! 
 
Дарагія браты і сёстры! Не будзем баяцца стаяць у гэтым свеце за Праўду Божую! Не будзем бянтэжыцца ганьбой, якую свет гэты зноў узводзіць на Крыж Хрыста! І як бы цяжка нам ні было на гэтым шляху, не будзем адчайвацца, “ведаючы, што Той, Хто ўваскрасіў Госпада Іісуса, уваскрасіць і нас праз Іісуса і паставіць перад Сабою” (2 Кар. 4:14). 
 

Сапраўды ўваскрэс Хрыстос!

https://grodnonews.by/

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хрыстос Уваскрэс! Вітаю Вас, узлюбленыя браты і сёстры!   Віншую ўсіх Вас са Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем – самым радасным для праваслаўных хрысціян святам!...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика