Зінаіду Леанідаўну Касарэўскую павіншавалі з 115-годдзем утварэння прафсаюзнага руху Беларусі. 21.by

Зінаіду Леанідаўну Касарэўскую павіншавалі з 115-годдзем утварэння прафсаюзнага руху Беларусі

30.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зоя Пажарская, Міхаіл Якімовіч, Зінаіда Касарэўская і Таццяна Альшэўская

Зоя Пажарская, Міхаіл Якімовіч, Зінаіда Касарэўская і Таццяна Альшэўская

Сёлета спаўняецца 115 год прафсаюзнаму руху нашай краіны. За сваю больш чым векавую гісторыю прафсаюзы сталі сацыяльнай рэчаіснасцю і ўвайшлі ў структуру грамадства ў якасці важнейшага элемента. Прафсаюзы заўсёды вырашалі задачы, якія дыктавала жыццё. Ліквідацыя непісьменнасці, арганізацыя сацыялістычных спаборніцтваў, мабілізацыя рабочых тыла ў гады ваеннага ліхалецця, аднаўленне разбуранай Вялікай Айчыннай вайной народнай гаспадаркі — гэта толькі малая частка слаўных прафсаюзных спраў. Федэрацыя прафсаюзаў сёння — адна з уплывовых грамадскіх арганізацый у Рэспубліцы Беларусь. 96% эканамічна занятага насельніцтва краіны сёння з’яўляюцца членамі прафсаюза.

Шмат год з’яўлялася старшынёй прафсаюзнага камітэта калгаса імя Калініна, а затым адкрытага акцыянернага таварыства “Ельня-Агра” Зінаіда Леанідаўна Касарэўская. Да таго ж, жанчына была намеснікам кіраўніка гаспадаркі і адначасова выконвала функцыі старшыні партыйнай арганізацыі ў часы Савецкага Саюза.

— У Шаркаўшчынскі раён я трапіла з Талачына ў 1970 годзе, калі выйшла замуж, — успамінае Зінаіда Леанідаўна. — Трынаццаць год адпрацавала ў былым калгасе “Іскра” з цэнтрам у вёсцы Жукоўшчына. Была там галоўным заатэхнікам. У 1983 годзе мяне перавялі на працу ў калгас імя Калініна. З таго часу вось ужо 36 год жыву тут, у вёсцы Зорка.

У 1980-я гады ў калгасе імя Калініна шырока разгарнулася будоўля. Узводзіліся лазня, сталовая, пральня, інтэрнат для студэнтаў. Шмат будавалася жылля для калгаснікаў, уводзіліся ў эксплуатацыю вытворчыя аб’екты. Канечне, у першую чаргу, гэта рабілася для таго, каб зацікавіць моладзь, каб юнакі і дзяўчаты заставаліся жыць і працаваць у родных мясцінах, на роднай зямлі.

Добра памятаю, як у нашай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, якая налічвала звыш 130 чалавек, ладзіліся разнастайныя цікавыя мерапрыемствы: канцэрты, віншаванні, паездкі, экскурсіі. Усё гэта рабілася для людзей, для іх адпачынку. Выдатны быў і запамінальны час.

І цяпер я цікаўлюся справамі гаспадаркі. Радуе тая акалічнасць, што “Ельня-Агра” з году ў год дабіваецца высокіх вытворчых паказчыкаў, паляпшаюцца ўмовы працы работнікаў, іх заробкі. Культурнае жыццё таксама не стаіць у сельгаспрадпрыемстве на месцы. Моладзь прытрымліваецца здаровага ладу жыцця, займае актыўную жыццёвую пазіцыю. На шматлікіх спартыўных спаборніцтвах, у культурна-масавых мерапрыемствах юнакі і дзяўчаты з “Ельня-Агра” заваёўваюць перамогі, займаюць прызавыя месцы. І гэта не застаецца па-за ўвагай прафкама гаспадаркі, старшыня якога Зоя Пажарская заўсёды заахвочвае лепшых прадстаўнікоў як маладога, так і старэйшага пакаленняў.

У адзін з красавіцкіх дзён да Зінаіды Леанідаўны завіталі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская, дырэктар ААТ “Ельня-Агра” Міхаіл Якімовіч і старшыня прафкама гаспадаркі Зоя Пажарская. Госці павіншавалі сваю былую калегу з юбілейнай датай — 115-годдзем утварэння прафсаюзнага руху Беларусі, пажадалі здароўя, сямейнага шчасця, уручылі памятныя падарункі як напамін аб сумеснай плённай працы.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика