Жанчына ў Лідскім раёне загінула ад рук суседкі
02.05.2019 11:56
—
Разное
|
sk.gov.by Лідскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за забойства, 1 траўня каля 12-й гадзіны ў міліцыю паступіла паведамленне, што ў горадзе Бярозаўцы Лідскага раёна 50-гадовая жанчына памерла ад траўмаў пры дастаўцы з дома ў лякарню. Следчы-аператыўная група, якая выехала на месца здаэння, высветліла, што жанчына стала ахвярай злачынства. Прыкладна ў 11:40 у яе адбыўся канфлікт з 43-гадовай суседкай, якая жыве ў тым самым доме. Суседка раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці. Падчас канфлікту яна была п'янай. Праваахоўнікі затрымалі падазроную, з ёй праводзяцца следчыя дзеянні. Таксама следчыя праводзяць іншыя неабходныя дзеянні, каб высветліць усе акалічнасці злачынства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sk.gov.by Лідскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за забойства, паведамляе прэс-служба ведамства. 1 траўня каля 12-й гадзіны ў міліцыю паступіла... |
|