У Акцябрскім раёне шукаюць кіроўцу, які ўцёк з месца аварыі
03.05.2019 18:06
—
Разное
|
gomel.mvd.gov.by Міліцыя Акцябрскага раёна Гомельшчыны шукае кіроўцу, які трапіў у ДТЗ 1 траўня каля 23:00, Кіроўца-бяспраўнік на аўтамабілі "Фальксваген Гольф" няправільна абраў хуткасць і не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Кіроўца з месца аварыі ўцёк. Разам з ім былі два пасажыры — 41-гадовы і 43-гадовы мужчыны. Яны таксама спярша спрабавалі схаваць факт аварыі. Аднак на наступны дзень, 2 траўня, яны з траўмамі звярнуліся ў лякарню, тады і стала вядома пра ДТЗ. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць месцазнаходжанне кіроўцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gomel.mvd.gov.by Міліцыя Акцябрскага раёна Гомельшчыны шукае кіроўцу, які трапіў у ДТЗ 1 траўня каля 23:00, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама....
|
|