Галоўнае — прынцып справядлівага падыходу. 21.by

Галоўнае — прынцып справядлівага падыходу

04.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

26 красавіка ў Нясвіжскім раённым

выканаўчым камітэце выязны прыём грамадзян

і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правёў

першы намеснік старшыні Мінскага

абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар.


На прыёме грамадзян у намесніка старшыні
Мінскага аблвыканкама Ігара Макара — жыхар
Нясвіжскага раёна Мікалай Бядонік

Ігар Мікалаевіч адразу зазначыў, што не здзіўлены невялікай колькасцю людзей, што запісаліся на прыём.  Гэта сведчыць аб тым, што ўлады Нясвіжскага раёна тыя праблемы, якія ім па сілах, імкнуцца вырашаць самастойна. Сярод пытанняў, з якімі прыйшлі людзі на прыём да першага намесніка губернатара, у асноўным пераважалі жыллёвыя і зямельныя. Быў таксама зварот з нагоды працаўладкавання.

Як зазначыў пазней Ігар Макар, у некаторых людзей прысутнічаюць утрыманскія настроі, маўляў, вырашайце мае праблемы. Трэба самім спрабаваць выбудаваць сваё жыццё, а не накіроўваць патрабаванні да дзяржавы. Тым не менш, дзе магчыма, улада будзе імкнуцца дапамагчы людзям вырашаць гэтыя праблемы.

“Нельга даваць пустых абяцанняў, спрабуючы ўсыпіць пільнасць людзей, якія звярнуліся па дапамогу. Гэта падрывае аўтарытэт улады. У нас выдатныя людзі, яны могуць усё зразумець, калі ім усё спакойна растлумачыць. Няправільна прымаць рашэнне і даваць адказ заяўніку, не разабраўшыся, як і што. Каб дапамагчы чалавеку, часам недастаткова грунтавацца толькі на тэлефонных размовах і прававых нормах”, — сказаў Ігар Макар.

Старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ломскі, які прымаў удзел у прыёме грамадзян, таксама за-значыў, што для кіраўнікоў любой сферы прамыя зносіны з грама-дзянамі вельмі карысныя, яны заўсёды зробяць адэкватныя высновы з агучаных людзьмі пытанняў і праблем.  Але хацелася б засяродзіць увагу і на тым, што сам факт звароту да кіраўніка не азначае, што пытанне будзе вырашана аўтаматычна, так, як таго жадае грамадзянін. Існуюць аб’ектыўныя абставіны, прынцып справядлівага падыходу да любой праблемы, менавіта гэтым у першую чаргу кіруецца ўлада.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 красавіка ў Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэце выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правёў першы намеснік старшыні Мінскага абласнога
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика