В Миорах почтили лучших работников района
04.05.2019
—
Разное
|
>
Відэа глядзіце Традыцыйнае ўшанаванне пераможцаў спаборніцтва сярод прадпрыемстваў і ўстаноў Міёршчыны па выніках работы за 2018 год, а таксама лідараў вытворчасці і сацыяльнай сферы прайшло напярэдадні першамайскага свята на плошчы ля раённага Дома культуры. Партрэты перадавікоў, найменні лепшых калектываў з прозвішчамі кіраўнікоў занесены на раённую Дошку гонару. Вітаючы ўдзельнікаў урачыстасці, старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў падкрэсліў, што добрасумленная праца застаецца галоўным рэсурсам грамадскага развіцця. Ад яе залежаць і дабрабыт, і мірнае неба над галавой. Сярод нас нямала тых, хто задае добры тон у рабоце ўсяго народна-гаспадарчага комплексу раёна. У першую чаргу ганарымся лаўрэатамі звання “Чалавек года Віцебшчыны”, “Чалавек года Міёршчыны”. Не забываемся і на папярэднікаў, якія па крупінках стваралі жыццё такім, якім мы атрымалі яго ў спадчыну. Ігар Валер’евіч нагадаў, што кожны момант цяпер магчымы толькі дзякуючы намаганням у мінулым. Наша задача – працягваць добрыя традыцыі, быць вартымі прадаўжальнікамі лепшага ў непарыўнай плыні часу. Такое па сіле, калі шмат працаваць і добрасумленна выконваць акрэсленыя задачы. Імкнуцца да новых вяршынь, быць здаровымі жадаў кіраўнік раёна перадавікам падчас узнагароджвання дыпломамі райвыканкама. ПРАЦАЎНІКІ, чые імёны занесены на Дошку гонару, уносяць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Міёрскага раёна. Год таму такім чынам заахвочвалі дырэктара Дзісенскага гарадскога Дома культуры Аляксея Астукевіча. Ён мае любімую справу: дарыць людзям радасць. Гэта прызванне. Цяжкае, але захапляльнае. Быць ва ўсіх на відавоку, знаходзіць кантакт з людзьмі, далучаць у творчае кола. Вечары, выхадныя і святочныя дні праводзіць на рабоце. Нават дома, на адпачынку, у гасцях пракручваць у думках штосьці новае, цікавае. А пасля сваёй творчасцю ствараць свята, адчыняючы дзверы ў свет духоўнага. Такая любоў да прафесіі рэхам адгукнулася ў сэрцах слухачоў на першамайскім канцэрце ў Доме культуры. На сцэне гаспадарылі мілагучныя дзісенцы з абаяльнымі мікалаёўскімі сябрамі.
ВОДГУК Фота і відэа Казіміра БЛАЖЭВІЧА. Наталія СТАНКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Відэа глядзіце тут Традыцыйнае ўшанаванне пераможцаў спаборніцтва сярод прадпрыемстваў і ўстаноў Міёршчыны па выніках работы за 2018 год, а таксама лідараў...
|
|