7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Віншаванне мясцовай улады
06.05.2019
—
Разное
|
Паважаныя работнікі, ветэраны сувязі, радыё і тэлебачання! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Сёння няма такой галіны эканомікі, якая магла б абысціся без паслуг сувязі. Немагчыма ўявіць наша жыццё без радыё, тэлебачання і тэлефона. Яны скарачаюць адлегласці паміж гарадамі і людзьмі, робяць нашу працу больш прадукцыйнай, а быт - больш камфортным, дазваляюць заўсёды быць у курсе падзей. Галіна стала важнейшым складальнікам сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства. Віншуем з прафесійным святам усіх работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Вы дапамагаеце атрымліваць неабходную інфармацыю, ствараць аб’ектыўны вобраз Смаргоншчыны. Выказваем падзяку ветэранам, якія стаялі ля вытокаў стварэння ў нашай краіне радыё, тэлебачання і сувязі, якія ўнеслі вялікі ўклад у станаўленне і ўмацаванне галіны. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, далейшых поспехаў у працы, увасаблення ў жыццё вашых надзей і планаў. Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя работнікі, ветэраны сувязі, радыё і тэлебачання! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
|
|