12 мая — Міжнародны дзень медыцынскай сястры. 21.by

12 мая — Міжнародны дзень медыцынскай сястры

11.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Штогод 12 мая адзначаецца Міжнародны дзень медыцынскай сястры. Ён святкуецца ў дзень нараджэння Флорэнс Найцінгейл, якая падчас Крымскай вайны арганізавала першую ў свеце службу сясцёр міласэрнасці.
Кажуць, калі чалавек знайшоў сябе ў прафесіі, яго можна лічыць шчаслівым. І сапраўды: што можа быць лепшым, чым займацца любімай справай, якая прыно­сіць маральнае задавальненне. Таму, хто абраў прафесію па закліку душы і ўвесь час удасканальвае сваё майстэрства, можна толькі пазайздросціць. Такому спецыялісту давяраюць, яго паважаюць за ўменне, вопыт, жаданне аказаць дапамогу. Усё гэта ў поўнай меры адносіцца да медыцынскіх сясцёр хірургічных кабінетаў паліклінікі райбальніцы Ірыны Бяляўскай і Валянціны Стрынадка (на здымку).
Медсёстры — першыя памочнікі ўрача-хірурга. Іх работа патрабуе ўважлівасці, дакладнасці ў выкананні даручэнняў доктара, цярпення і ўвагі да пацыентаў як дарослых, так і дзяцей. Перавязкі, розныя хірургічныя працэдуры з хворымі, афармленне даведак, дакументаў, кансультацыі і парады пацыентам — вось далёка не поўны пералік штодзённых клопатаў Валянціны Стрынадка і Ірыны Бяляўскай.
Медсястра Валянціна Стрынадка ў прафесіі ўжо больш за 38 гадоў. У далёкім 1981 годзе пасля заканчэння Магілёўскага медвучылішча яна прыйшла ў райбальніцу. Адказнай і дысцыплінаванай дзяўчыне адразу даверылі медыцынскую работу ў хірургічным кабінеце. За гады сваёй прафесійнай дзейнасці Валянціна Міхайлаўна аказала медыцынскую дапамогу не адной тысячы пацыентаў, за што заваявала павагу сярод калег і часта чуе ад хворых словы шчырай удзячнасці.
20 гадоў таму пасля заканчэння Бабруйскага медвучылішча ў якасці медработніка пераступіла парог райбальніцы Ірына Бяляўская. У 2013 годзе яна стала медыцынскай сястрой хірургічнага кабінета. Накласці гіпс, зрабіць перавязку, зняць швы, дапамагчы хірургу правесці нескладаную аперацыю — усё гэта для Ірыны Бяляўскай стала прывычнай справай.
Самым галоўным у сваёй прафесіі медыкі лічаць уменне аказаць своечасовую і кваліфікаваную дапамогу, маральную падтрымку, а самай каштоўнай узнагародай — пацыента, які ў тым ліку і з іх дапамогай стаў здаровым.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод 12 мая адзначаецца Міжнародны дзень медыцынскай сястры. Ён святкуецца ў дзень нараджэння Флорэнс Найцінгейл, якая падчас Крымскай вайны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика