Злодзеі адрамантавалі замок — і на гэтым папаліся
13.05.2019 16:46
—
Разное
|
pixabay.com Жлобінскі райаддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы за крадзеж супраць двух вяскоўцаў, Доўгі час мужчыны кралі камбікорм са склада КСУП "Чырвонабярэжскі". Яны адціскалі дзверы з дапамогай аўтамабільнага дамкрата. Потым адзін з прыяцеляў залазіў ўнутр і адтуль падаваў мяхі з камбікормам. Другі прымаў іх і грузіў у машыну. Аднак на пачатку красавіка падчас чарговай вылазкі зламалася накладка навяснога замка ў дзвярах. Зламыснікі заварылі яе з дапамогай зварачнага апарата. Але зранку кладаўшчык заўважыў гэта і паведаміў свайму кіраўніцтву. Аператыўнікі крымінальнага вышуку знайшлі падазраваных. Цяпер мужчынам пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Жлобінскі райаддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы за крадзеж супраць двух вяскоўцаў, піша раённая газета "Новы дзень"....
|
|