Сусед у масцы спрабаваў абрабаваць пенсіянерку ў Маладзечне
13.05.2019 19:34
—
Разное
|
pixabay.com 10 траўня ў маладзечанскую міліцыю звярнулася жанчына. Яна заявіла, што ў яе кватэру спрабаваў увайсці мужчына ў масцы, але ўцёк, калі яна змагла сарваць маску з яго галавы. У нападніку жанчына пазнала свайго суседа, 68-гадовая жанчына жыве на чацвёртым паверсе шматкватэрнага дома, сусед пражывае на першым. Пра 43-гадовага мужчыну суседзі кажыць, што ён злоўжывае спіртным і пастаянна клянчыць грошы. У тую раніцу мужчына збіраўся зноў папрасіць грошай у пенсіянеркі. Але ўзгадаў, што папярэдні раз доўга не аддаваў ёй 6 рублёў, і падумаў, што наўрад ці ўдасца пагаварыць па-добраму. Таму ідучы да суседкі, мужчына ўзяў маску. На пытанне "хто там" мужчына адказаў "я" — і па голасе жанчына пазнала суседа. Але калі яна адчыніла дзверы, то пабачыла мужчыну ў чорнай масцы. Пенсіянерка кажа, што ён спрабаваў увайсці ў кватэру, штурхнуў яе, а калі яна сарвала маску, уцёк. Жанчына адразу затэлефанавала ў міліцыю. Зламысніка, які выбягаў з калідора на лесвічную пляцоўку, бачыла і дачка гаспадыні. У руках у суседа яна заўважыла нейкі металічны прадмет, які не змагла вызначыць. Аператыўнікі высветлілі, што мужчына замкнуўся ў сваёй кватэры. Праз пэўны час супрацоўнікі АМАП штурмам узялі кватэру дэбашыра, а мужчыну затрымалі і даставілі ў Маладзечанскі РАУС. Мужчына заявіў, што хацеў трапіць у кватэру суседкі, зняць маску і папрасіць грошай — думаў, што іначай яго не пусцяць. Па яго словах, пасля няўдалага візіту вярнуўся дадому і лёг спаць. Калі ж пабачыў за вокнамі міліцыянтаў, то паспрабаваў змыць маску ва ўнітаз, каб пазбыцца доказаў злачынства. На момант затрымання ён быў нецвярозы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 10 траўня ў маладзечанскую міліцыю звярнулася жанчына. Яна заявіла, што ў яе кватэру спрабаваў увайсці мужчына ў масцы, але ўцёк, калі яна змагла сарваць... |
|