Уцечка прапану з цыстэрны адбылася на аршанскім вакзале (фота). 21.by

Уцечка прапану з цыстэрны адбылася на аршанскім вакзале (фота)

15.05.2019 10:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


mchs.gov.by

14 траўня ў 11:55 аршанскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на чыгуначным вакзале адбылася ўцечка газу, інфармуе прэс-служба МНС.

Пры праверцы чыгуначнага саставу выявілі ўцечку звадкаванага прапану з запорнага клапана. Аварыйную цыстэрну адбуксавалі на запасны пуць станцыі "Орша-Цэнтральная" для ліквідацыі ўцечкі.

Уцечку газу ў 13:00 ліквідавалі самі чыгуначнікі. Пацярпелых пры здарэнні няма. У 15:02 цягнік адправіўся па далейшым маршруце.

Супрацоўнікі газавай службы правялі замеры і высветлілі, што гранічна дапушчальная канцэнтрацыя рэчыва ў паветры — у межах нормы. Пагрозы навакольнаму асяроддзю няма.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mchs.gov.by 14 траўня ў 11:55 аршанскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на чыгуначным вакзале адбылася ўцечка газу, інфармуе прэс-служба МНС. Пры праверцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика