Запрашаем на шляхецкі фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”!. 21.by

Запрашаем на шляхецкі фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”!

15.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці

і Году малой радзімы прысвячаецца

Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх


Рака пачынаецца з ручаін. Дрэва мае карані, а чалавечая годнасць і вартасць нараджаюцца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з пашаны да яе спадчыны, з ведання сваёй гісторыі.

Дарагія сябры, запрашаем вас дакрануцца да вытокаў багатай гісторыі Жамыслаўскага краю. 18 мая 2019 года ў 17.00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплесу адбудзецца шляхецкі фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”.

У праграме:

17:00 урачыстае адкрыццё “Фэст вітае гасцей”;

17:40 – 20:00 - канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры Іўеўскага раёна;

18:40майстар - клас старадаўніх танцаў;

19:40 - дэфіле касцюмаў дзіцячага аматарскага аб’яднання мадэліравання адзення “Чараўніцы” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі;

19:45- 20.30танцавальна-забаўляльная праграма “Вечар у старадаўнім парку”.

З 16:30 да 20:30 - працуюць атракцыёны; гандлёвыя палаткі; майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці, літаратуры; выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі; беспройгрышная латарэя.

У вас будзе магчымасць пакатацца на конях і поні, адведаць духмянай юшкі і апетытных шашлыкоў.

Аркамітэт

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці і Году малой радзімы прысвячаецца Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх Рака пачынаецца з ручаін. Дрэва мае карані, а...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика