П'яны настаўнік матэматыкі ў Мінску спрабаваў угнаць дарожны каток
15.05.2019 13:18
—
Разное
|
minsk.mvd.gov.by У Кастрычніцкае РУУС Мінска звярнўся відавочца і паведаміў, што на вуліцы Кіжаватава невядомы п'яны хлопец пашкодзіў будаўнічую дарожную тэхніку на будаўнічай пляцоўцы, Па словах сведкі, малады чалавек адчыніў незачыненыя дзверы дарожнага катка, залез у кабіну і паспрабаваў уключыць святло, дворнікі, а таксама завесці машыну. Аднак гэта яму не ўдалося, бо ён зламаў ключ у замку запальвання. Не здолеўшы ўгнаць каток, хлопец кінуў камень у грэйдар, які стаяў побач, і разбіў у ім шыбу. Зламысніка затрымалі па гарачых слядах. Медагляд паказаў, што ў крыві маладога чалавека было больш за 2 праміле алкаголю. Ён распавёў, што адпачываў з сябрамі і выпіваў, а потым адправіўся дадому. Высветлілася, што 26-гадовы мінчук працуе настаўнікам матэматыкі ў адной са сталічных школ. Да крымінальнай адказнасці раней ён не прыцягваўся. Малады чалавек прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым. Матэрыялы перададзеныя ў Следчы камітэт, які дасць прававую ацэнку дзеянням хлопца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mvd.gov.by У Кастрычніцкае РУУС Мінска звярнўся відавочца і паведаміў, што на вуліцы Кіжаватава невядомы п'яны хлопец пашкодзіў будаўнічую дарожную тэхніку на...
|
|