Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам КХП
16.05.2019
—
Разное
|
16 мая інфармацыйна-прапагандысцкая группа, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, сустрэлася з працоўным калектывам камбіната хлебапрадуктаў.
Сяргей Мікалаевіч засяродзіў увагу прысутных на ключавых аспектах Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу нашай краіны. Аб занятасці дзяцей на канікулах, іх бяспецы расказаў загадчык сектара арганізацыйнай і кадравай работы ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Казімір Цярэшка. Прадметам размовы ўрача-нарколага цэнтральнай раённай бальніцы Ірыны Турноўскай было курэнне цыгарэт, якое шкодзіць здароўю людзей і спосабы пазбаўлення ад гэтай дрэннай звычкі. Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Дзяніс Крыштопенка праінфармаваў завадчан аб будаўніча-рамонтных работах, якія будуць выкананы ў горадзе ў сувязі з правядзеннем тут абласных “Дажынак”. З залы паступілі пытанні, якія тычыліся аздараўлення дзяцей, камунальнага абслугоўвання, забароны купання ў непрызначаных для гэтага вадаёмах і іншыя. Тлумачэнні далі спецыялісты адпаведных службаў. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 мая інфармацыйна-прапагандысцкая группа, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, сустрэлася з працоўным калектывам камбіната... |
|