Павел Баршинов один засеял все поля «АгроБоровинки», а это 900 га. 21.by

Павел Баршинов один засеял все поля «АгроБоровинки», а это 900 га

21.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ад ворыва  да хімпраполкі
Павел Баршынаў з ААТ  «АграБаравінка» адзін засеяў усе зерневыя і зернебабовыя на палетках гаспадаркі, а гэта 900 гектараў. У каторы раз Павел заняў першае месца сярод сеяльшчыкаў раёна.



Уладзімір Арлоў і Вольга Пусянкова віншуюць Паўла Баршынава.

На мінулым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова разам з дырэктарам гаспадаркі Уладзімірам Арловым адправіліся на поле, каб павіншаваць лідара. Яны ўручылі перадавіку па-дзячны ліст і падарунак, падзякавалі за працоўныя дасягненні і старанне, пажадалі і надалей праслаўляць гаспадарку і раён.

У гэтыя майскія дні на палетках  ААТ “АграБаравінка” прыпар: аднолькава важныя і патрэбныя ўсе сельгасработы, пачынаючы ад ворыва і чызелявання, і заканчваючы хімпраполкай.
Непадалёк ад Язвіна працуе Вячаслаў Дубінін. У механізатара адказны ўчастак работы: трэба падкарміць азімыя зерневыя,  дзякуючы гэтай падкормцы азотам зерневыя дадуць лепшы ўраджай.
У Мазеках хімпраполкай азімых зерневых займаецца Міхаіл Хаджыеў. Работа ў самым разгары, бо гербіцыдамі трэба апрацаваць і яравыя  – зерневыя і рапс. “За рабочы дзень паспяваю аб’ехаць да паўсотні гектараў палеткаў, – кажа Міхаіл. –  Апырсквальнік працуе добра, сам жа яго рыхтаваў да сезона”.
Ва ўрочышчы Пагарэліца сустракаем Анатоля Васілевіча з плугамі. Уладзімір Арлоў хваліць яго да працавітасць і адказнасць. Механізатар рыхтуе глебу пад кукурузу. А сеяў яе ва ўрочышчы Залессе Павел Баршынаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №39 ад 21. 05. 2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад ворыва  да хімпраполкі Павел Баршынаў з ААТ  «АграБаравінка» адзін засеяў усе зерневыя і зернебабовыя на палетках гаспадаркі, а гэта 900 гектараў. У каторы раз...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика