У бліжэйшы час — невялікае пахаладанне. 21.by

У бліжэйшы час — невялікае пахаладанне

23.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пасля сапраўднага летняга надвор’я і тэмпературы, па дадзеных метэаролагаў, жыхароў Нясвіжчыны чакае пахаладанне, праўда, не вельмі істотнае, месцамі ёсць верагоднасць ападкаў.


Сёння, 23 мая, на тэрыторыі раёна чакаецца малавоблачнае, у асноўным сонечнае, надвор’е. Дажджу не прагназуецца. Вецер — заходні — да 5 метраў за секунду. Удзень — 22…24 градусы цяпла, ноччу — 13…16 градусаў вышэй за нуль.

У пятніцу, 24 мая, на працягу дня будзе воблачна з праясненнямі, у другой палове дня чакаецца дождж. Вецер — паўночна-заходняга напрамку — да 5 м/с. Дзённая тэмпература складзе +20…+21°С, уначы — 14…16 са знакам “+”.

У суботу сіноптыкі абяцаюць нам удзень каля 19…21 градусаў цяпла. Надвор’е —воблачнае, з праясненнямі, абыйдзецца без ападкаў. Вецер можа скласці да 7 м/с. Ноччу слупок тэрмометра пакажа +9…+14 °С.

У другой палове дня нядзелі, 26 мая, чакаюцца ападкі. Узмоцніцца заходні вецер, ён складзе 6 — 8 м/с, з парывамі да 13. Удзень — +16…+17 °С, уначы — да +11 °С.

Панядзелак таксама не будзе вельмі цёплым: удзень усяго да 17 градусаў са знакам “+”, ноччу — +11…+12 °С. Надвор’е — пахмурнае, з праясненнямі, але без дажджу, заходні вецер абяцаюць — не больш за 7 м/с.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля сапраўднага летняга надвор’я і тэмпературы, па дадзеных метэаролагаў, жыхароў Нясвіжчыны чакае пахаладанне, праўда, не вельмі істотнае, месцамі ёсць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика