Рисунок Полины Сергеевой оценили на конкурсе «Я и моя семья»
23.05.2019
—
Разное
|
На працягу лютага-красавіка галоўнае ўпраўленне юстыцыі аблвыканкама ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю ўтварэння органаў юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у мэтах прапаганды традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, павышэння ролі і аўтарытэта сям’і, падтрымання інтарэсу дзяцей да сямейных каштоўнасцяў і раскрыцця іх творчых здольнасцяў праводзіла конкурс “Я і мая сям’я”.
У конкурсе прынялі ўдзел дзеці ва ўзросце ад 3 да 16 год, якія пажываюць на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Паступіла 173 работы. Дзеці сур’ёзна падышлі да зададзенай тэмы, увасабляючы ў малюнку сваё бачанне сям’і, свайго месца ў ёй, ролі бацькоў у іх жыцці. Кожны малюнак – гэта асобная гісторыя пра сваю сям’ю.
Наш раён дастойна прадставілі 16 чалавек. 15 мая конкурсная камісія падвяла вынікі конкурсу: ва ўзроставай катэгорыі 7-12 год трэцяе месца прысуджана васьмігадовай Па-ліне Сяргеевай з райцэнтра за работу “Мая сям’я і я”. Усім, прадставіўшым работы на конкурс, дзякуем за ўдзел і жадаем далейшых творчых поспехаў. Паглядзець работы ўсіх удзельнікаў і больш падрабязна азнаёміцца з вынікамі конкурсу можна на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама http://vitebskjust.gov.by у рубрыцы Інфармацыйны раздзел – Навіны.
Ірына КІСЯЛЕВІЧ, начальнік аддзела загса райвыканкама.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Паліны Сяргеевай – трэцяе месца На працягу лютага-красавіка галоўнае ўпраўленне юстыцыі аблвыканкама ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю ўтварэння...
|
|