152470 рублёў — столькі сродкаў пералічана на рахунак РУП “Белспецкантракт” падчас чарговай выставы-продажу вайсковай маёмасці, якая ўжо не патрэбна Міністэрству абароны.
Такія “кірмашы” праводзяцца на базе розных часцей, і дыслакаваная ў Асіповічах 263 база захоўвання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі мае рэпутацыю адной з найбольш бойкіх гандлёвых пляцовак. Выставы-продажы тут праводзяцца ўжо ў пяты раз і заўсёды паспяхова. На пазаўчарашняй было рэалізавана 23 аўтамабілі, 16 прычэпаў, 3 кунгі, 17 рухавікоў. Яшчэ 8 патэнцыяльных пакупнікоў аўтатэхнікі запісаліся на аўкцыёны, якія пройдуць на тэрыторыі часці ў чэрвені.
152470 рублёў — столькі сродкаў пералічана на рахунак РУП “Белспецкантракт” падчас чарговай выставы-продажу вайсковай маёмасці, якая ўжо не патрэбна...