У бліжэйшыя суткі, 27 траўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы будзе пераважна без ападкаў, а раніцай і ўдзень месцамі, у Гродзенскай і Віцебскай абласцях у многіх раёнах сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы.
Вецер будзе паўднёва-заходні ўмеркаваны, удзень парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, у сярэдзіне дня паветра прагрэецца да 18-23 градусаў, а на поўдні Беларусі будзе да 24-26 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
БЕЛТА У бліжэйшыя суткі, 27 траўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы будзе пераважна без ападкаў, а раніцай і ўдзень месцамі, у...