У Лідзе адбылося незвычайнае здарэнне: мужчына захрас паміж лаўкай і сцяной гандлёвага цэнтра, а сам выбрацца не здолеў. Здарылася гэта непадалёк ад крамы “Тваё”, размешчанай у ГЦ “Кантынент”.
Трапіўшы ў “пастку”, мужчына папрасіў дапамогі, але мінакі не здолелі яго вызваліць. Давялося выклікаць выратавальнікаў. Тыя з дапамогай спецабсталявання адсунулі лаўку і выцягнулі небараку, паведамляе lida.info
lida.info У Лідзе адбылося незвычайнае здарэнне: мужчына захрас паміж лаўкай і сцяной гандлёвага цэнтра, а сам выбрацца не здолеў. Здарылася гэта непадалёк ад крамы...