«Игра в футбол» с покупателями или как нас обслуживают?
28.05.2019
—
Разное
|
Ніколі не лічыўся сварлівым чалавекам, а тут лаўлю сябе на думцы, што многае не падабаецца. Вось і хачу вынесці на агульны прысуд свае развагі. А для гэтага прапаную паўтарыць разам са мной паход па некаторых кропках гарпасёлка, якія аказваюць паслугі. Дабраном. Трапіў у магазін няўдала. Зноў стаяла чарга да хлебнага аддзела, таму і папрасіў касіра паклікаць другога калегу. Жанчына свой пост, зразумела, не кінула, і прапанавала мне самому пашукаць супрацоўніка ў падсобным памяшканні. Спроба аказалася безвыніковай, затое заўважыў другога прадаўца ў мясным аддзеле. Яна таксама сказала, што не можа зараз пайсці за касу, паколькі абслугоўвае пакупнікоў. Тады я і папрасіў кнігу скаргаў: час у чарзе ў мяне ўсё роўна быў. Аднак “пад рукамі” яна не знаходзілася. І калі нарэшце прыйшоў загадчык магазіна ці адміністратар (бэйджыка на форме не было), пачала дапытвацца, навошта мне кніга, і прасіць не пісаць заўваг, паколькі іх складаныя ўмовы працы стануць яшчэ горшымі. Паколькі я лічу, што нічога не зрушыш з месца, калі будзеш моўчкі чакаць, то на кампраміс не пайшоў і ўсё ж зрабіў запіс у кнізе скаргаў і прапаноў. Напісаў я, дарэчы, пра ўсе тыя складанасці, пра якія мне і паведамілі жанчыны. В.СТУКАН, вёска Дарошкавічы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ніколі не лічыўся сварлівым чалавекам, а тут лаўлю сябе на думцы, што многае не падабаецца. Вось і хачу вынесці на агульны прысуд свае развагі. А для гэтага... |
|