У Глуску прайшло чарговае пасяджэнне рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання раённага цэнтра на 2019 год
31.05.2019
—
Разное
|
У Глуску прайшло чарговае пасяджэнне рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання раённага цэнтра на 2019 год. Менавіта Глуск стане сяголета сталіцай абласнога свята працаўнікоў сяла “Дажынкі”. Да нас прыедуць дэлегацыі з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю, госці з рэспублікі, і да іх сустрэчы патрэбна падрыхтавацца належным чынам. Пасяджэнне ўзначаліў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, у рабоце прынялі ўдзел намеснікі губернатара Руслан Пархамовіч і Андрэй Кунцэвіч, старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха, яго намеснікі, кіраўнікі абласных і раённых камітэтаў, упраўленняў, службаў, аддзелаў. Першае пасяджэнне рабочай групы, на якім быў выпрацаваны поўны і падрабязны пералік мерапрыемстваў з устанаўленнем дакладных тэрмінаў і адказных за выкананне работ, прайшло ў сакавіку бягучага года. Што зроблена за прайшоўшы час? Як расказаў намеснік старшыні Глускага райвыканкама Аляксандр Анцюшэня, планам добраўпарадкавання Глуска на 2019 год зацверджана да рэалізацыі 130 мерапрыемстваў, якія ахопліваюць усе сферы дзейнасці. На цяпершні час па 22 пунктах мерапрыемствы выкананы поўнасцю, па астатніх — зроблена пректна-каштарысная дакументацыя, заключаюцца дагаворы падраду, вядуцца работы. У іх выкананні задзейнічаны суб’екты адукацыі, культуры, аховы здароўя, гандлю, дарожныя арганізацыі, раён газазабеспячэння, раён электрасетак, Белтэлекам, лясгас, па ўсіх сферах вызначаны адказныя за рэалізацыю мерапрыемстваў. Матэрыял цалкам чытайце ў газеце № 42 ад 31 мая 2019 года Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Глуску прайшло чарговае пасяджэнне рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання раённага цэнтра на 2019 год. Менавіта Глуск стане сяголета сталіцай абласнога... |
|