На пожаре в деревне Мишковичи Шумилинского района погиб 35-летний мужчина
31.05.2019
—
Разное
|
25 мая, у суботу, у 9.20 у раённую службу ратавання 101 паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома па вуліцы 1 Мая ў вёсцы Мішкавічы Мікалаеўскага сельсавета.
Па прыбыцці да месца здарэння ратавальнікаў назіралася адкрытае гарэнне дома. Падчас тушэння пажару супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у доме ў памяшканні залы на падлозе знайшлі абгарэлы труп 35-гадовага гаспадара дома.
У выніку пажару ў жылым доме знішчаны дах, столевае перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены і падлога. Дом для далейшага пражывання непрыдатны.
Прычына пажару высвятляецца Шумілінскім раённым аддзелам Следчага камітэта.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.
Надрукавана ў №42 ад 31.05.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пажары загінуў мужчына 25 мая, у суботу, у 9.20 у раённую службу ратавання 101 паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома па вуліцы 1 Мая ў вёсцы Мішкавічы...
|
|