Когда откроется после реконструкции сад №3, пройдут выпускные в школах и начнётся зачисление первоклашек – читайте здесь!
31.05.2019
—
Разное
|
Пачаліся летнія канікулы. Вось толькі далёка не ўсім цяпер да адпачынку. Чым жывуць і пра што клапоцяцца педагогі Ушаччыны, падчас “прамой лініі” мы папрасілі расказаць начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Наталлю Васільеўну СТРЫЖОНАК. – Не за гарамі залічэнне дзяцей у першыя класы… – Так, прыём дакументаў будзе праводзіцца з 12 чэрвеня па 28 жніўня. Бацькоў (законных прадстаўнікоў) будуць чакаць ва ўстановах адукацыі па вызначаным графіку, азнаёміцца з якім можна на сайтах школ. Заявы і іншыя дакументы (пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, медыцынская даведка аб стане яго здароўя) прымаюцца адказнымі асобамі ў парадку чаргі. – Ці можна выбраць клас з канкрэтным настаўнікам? – Сёлета ў райцэнтры першых класаў будзе чатыры. Пры іх камплектаванні па магчымасці пажаданні бацькоў будуць улічаны. Але ўпэўнена, што абсалютна ўсе нашы педагогі – кваліфікаваныя спецыялісты. – Калі завершыцца капітальны рамонт у яслях-садзе №3 г.п.Ушачы? – Вядуцца яшчэ ўнутраныя работы, навядзенне парадку ў памяшканнях і на тэрыторыі ўстановы. Плануем завяршыць рамонт да 1 верасня, але ўсё будзе залежыць ад фінансавання, сродкі выдзяляюцца паквартальна. Частка пакояў зноў будзе аддадзена пад дзіцячы сацыяльны прытулак. Хлопчыкаў і дзяўчынак парадуюць разнастайныя архітэктурныя формы і стацыянарны аўтагарадок для вывучэння правілаў дарожнага руху. Для зручнасці бацькоў абсталявана пляцоўка для аўтатранспарту. А вось рамонт басейна, пра які часта пытаюцца ўшачане, з-за недахопу фінансавання не прадугледжваўся праектна-каштарыснай дакументацыяй. – А Плінскі яслі-сад закрываецца? – Так. Звязана гэта са зношанасцю будынка і паступовым змяншэннем колькасці выхаванцаў. З 1 верасня апошнія будуць пераведзены ў яслі-сад №3 г.п.Ушачы, куды будзе арганізаваны падвоз. Хвалявацца бацькам не варта: усе дзеці трапяць у адну рознаўзроставую групу, з імі будуць працаваць іх ранейшыя педагогі. – Адзінаццацікласнікі рыхтуюцца да выпускнога балю. Калі і дзе ён пройдзе? – Урачыстасці адбудуцца ў нядзелю, 9 чэрвеня, ва ўстановах адукацыі, у якіх ёсць выпускнікі – Ушацкай, Арэхаўскай і Вялікадолецкай школах. – Першая змена аздараўленчага лагера “Турасполле” стартуе 9 чэрвеня. Што сёлета зроблена для камфортнага і бяспечнага адпачынку дзяцей? – Ва ўсіх памяшканнях праведзены касметычны рамонт. У двух спальных пакоях адрамантаваны сцены, яшчэ ў двух – заменена падлога. Як таго патрабуюць правілы, асобна абсталяваны медыцынскі кабінет і ізалятар. Набыты дзве сучасныя электрасушыльныя шафы для адзення і абутку. У парадак прыведзены альтанкі. Пляж ракі Дзіва, размешчаны на тэрыторыі летніка, абследаваны вадалазамі. – Хто будзе працаваць з дзецьмі ў “Турасполлі”? Ці могуць уладкавацца студэнты? Гутарыла Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачаліся летнія канікулы. Вось толькі далёка не ўсім цяпер да адпачынку. Чым жывуць і пра што клапоцяцца педагогі Ушаччыны, падчас “прамой лініі” мы папрасілі...
|
|