10-гадовая дзяўчынка загінула ў аварыі пад Жыткавічамі
03.06.2019 11:44
—
Разное
|
Фота з месца ДТЗ / Следчы камітэт У аварыі ў Жыткавіцкім раёне загінула 10-гадовая дзяўчынка. Трагічнае ДТЗ адбылося 2 чэрвеня прыкладна ў 23:35, На аўтадарозе Мінск-Мікашэвічы 37-гадовая жыхарка Жыткавічаў на аўтамабілі "Рэно" з'ехала ў кювет. Машына перакулілася, і 10-гадовая дачка кіроўцы, якая ехала ў якасці пасажыра, памерла на месцы здарэння. На жанчыну пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Акалічнасці здарэння высвятляюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з месца ДТЗ / Следчы камітэт У аварыі ў Жыткавіцкім раёне загінула 10-гадовая дзяўчынка. Трагічнае ДТЗ адбылося 2 чэрвеня прыкладна ў 23:35, паведамляе Следчы...
|
|