Источник материала:
kali.by
У Салігорску на "Беларуськаліі" 3 чэрвеня загінуў горнарабочы, паведамляе ў сваім Telegram-канале Следчы камітэт.
Для агляду месца здарэння следча-аператыўная група спускалася ў шахту.
Блогер NEXTA ўдакладняе некаторыя падрабязнасці трагедыі. Паводле яго, яна здарылася на трэцім участку другога гарызонту 4-га рудаўпраўлення.
Неафіцыйна паведамляецца, што рабочага прыціснула самаходнай ваганеткай. Загінуламу было 32 гады.