Фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» праходзіць у Паставах: фотафакт. 21.by

Фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» праходзіць у Паставах: фотафакт

08.06.2019 21:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навіны Беларусі. У Паставах звіняць цымбалы і грае гармонік. Тут у трыццаты раз праходзіць фестываль народнай музыкі, паведамілі у праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.


 Сёлета ён сабраў творчыя калектывы і выканаўцаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны і Грузіі. Усе мерапрыемствы праходзяць пад знакамі 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і святкавання юбілея горада, якому споўнілася 610.


8 чэрвеня – асноўныя фестывальныя падзеі. Удзельнікі і госці змаглі ўбачыць не толькі сам конкурс выканаўцаў, але і кірмаш народных рамёстваў, а таксама завітаць на лепшы сельскі падворак.


Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога савета дэпутатаў:
В этом фестивале что очень хорошо – именно его традиции. Замечательные коллективы творческие и народные, которые приезжают, прекрасное судейство, вот эта замечательная аура дружбы, сопереживания коллективов, которые выступают. Мне кажется, она как раз и является той основной чертой нашего фестиваля, которая существует многие годы.


Музыка гучыць на дзесяці пляцоўках горада, а таксама ў буйных аграгарадках Пастаўскага раёна. Увечары гасцей і ўдзельнікаў фестывалю чакаюць вогненнае шоу і феерверк.





Люди в материале: Владимир Терентьев

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіны Беларусі. У Паставах звіняць цымбалы і грае гармонік. Тут у трыццаты раз праходзіць фестываль народнай музыкі, паведамілі у праграме Навіны «24 гадзіны» на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика