Правапарадак павінен быць забяспечаны. 21.by

Правапарадак павінен быць забяспечаны

12.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Праваахоўныя структуры Беларусі павінны забяспечыць бяспеку грамадзян у час II Еўрапейскіх гульняў, аднак дзейнічаць без празмернасцей. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу ў час рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як складваецца аператыўная абстаноўка ў краіне, асабліва закрануўшы падрыхтоўку МУС да II Еўрапейскіх гульняў. «Мяне насцярожвае, што мы, часам не думаючы, у плане перастрахоўкі або яшчэ нечага пачынаем ствараць ці то «канцлагеры», ці то нейкія «гета» ў Беларусі. Сёння гляджу: да праезнай часткі выставілі фундаментальныя блокі — чытай, будзем устанаўліваць металічныя агароджы ў раёне фан-зон. Гэта нам навошта? Таму за межы пешаходнага тратуара ніхто не можа вылазіць з гэтымі агароджамі, і яны павінны быць цывілізаваныя…» — сказаў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што бяспецы грамадзян павінна ўдзяляцца вялікая ўвага, аднак забяспечваць яе трэба «без агароджаў».

Прэзідэнту было даложана, што па выніках работы ў мінулым годзе МУС прыняло некалькі кіраўніцкіх і практычных мер. Яны накіраваны на падтрыманне высокага ўзроўню бяспекі і забеспячэнне поўнага кантролю над крымінагеннай сітуацыяй.

blr.belta.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваахоўныя структуры Беларусі павінны забяспечыць бяспеку грамадзян у час II Еўрапейскіх гульняў, аднак дзейнічаць без празмернасцей. На гэта Прэзідэнт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика