Трохгадовы хлопчык выпаў у діцячым садку з акна другога паверха. 21.by

Трохгадовы хлопчык выпаў у діцячым садку з акна другога паверха

14.06.2019 13:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

13 чэрвеня ў дзіцячым садку вёскі Язвінкі Лунінецкага раёна адбылося надзвычайнае здарэнне. З акна другога паверха вываліўся трохгадовы хлопчык, піша "Медиа-Полесье". 

У Лунінецкай цэнтральнай раённай лякарні паведамілі, што з хлопчыкам усё добра, у яго няма нават пераломаў. Для прафілактычнага абследавання яго адправілі ў Пінскую раённую лякарню.

Акалічнасці здарэння высвятляе райаддзел Следчага камітэта.

Журналісты адзначаюць, што ў Лунінцы і Мікашэвічах ужо бывалі выпадкі, калі дзеці падалі з вокнаў. Але ўпершыню здарыўся такі недагляд у дзіцячай установе.

Як удакладняе Следчы камітэт у сваім Telegram-канале, работніца садка адчыніла акно, пакуль дзеці былі на прагулцы, а потым забылася яго зачыніць. Пасля абеду выхавальніца паклала хлопчыка ў ложак на ціхі час і стала дапамагаць распрануцца іншым дзецям. Ложак дзіцяці стаяў каля акна.

Праз некалькі секундаў выхавальніца павярнулася і пабачыла, што хлопчык вываліўся з акна другога паверха. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 13 чэрвеня ў дзіцячым садку вёскі Язвінкі Лунінецкага раёна адбылося надзвычайнае здарэнне. З акна другога паверха вываліўся трохгадовы хлопчык, піша...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика