У пятніцу зноў здарылася рэкордная спёка: +33,7 у Мінску. 21.by

У пятніцу зноў здарылася рэкордная спёка: +33,7 у Мінску

15.06.2019 11:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

У пятніцу ў Беларусі зноў абнавіўся тэмпературны рэкорд дня — у Мінску паветра прагрэлася за +33,7. Гэта абсалютны максімум для 14 чэрвеня па ўсёй краіне. Ранейшым рэкордам было +30,7 градуса ў 1972 годзе, піша TUT.by

У Магілёве тэмпература паветра ў пятніцу склала 33,6 градуса (ранейшы рэкорд дня — +30 у 1998 годзе), у Бабруйску і ў Пінску — 33,5 (31,9 і 32,4 у 2015 годзе). У Віцебску таксама зафіксаваны новы экстрэмум дня — 31,5 градуса (раней было 29,7 у 1998 годзе).

12 і 13 чэрвеня ў Мінску абнаўляліся рэкорды чэрвеня за ўвесь перыяд метэаназіранняў (32,7 і 34 градусы). У чацвер быў пабіты абсалютны максімум дня 107 гадовай даўніны.

Сёння, 15 чэрвеня, на поўначы і ў цэнтры Беларусі спёка крыху спадзе. Але на поўдні прагназуецца да 33 градусаў.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У пятніцу ў Беларусі зноў абнавіўся тэмпературны рэкорд дня — у Мінску паветра прагрэлася за +33,7. Гэта абсалютны максімум для 14 чэрвеня па ўсёй краіне....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика